Апр 14 2019

Пальмовая нядзеля у санктуарыі

Святочныя ўрачыстасці Пальмавай Нядзелі адбыліся ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.

Па традыцыі перад пачаткам святочнай службы вернікі праходзяць урачыстым шэсцем вакол храма, трымаючы ў руках галінкі пальмы бо вярбы. У святочнай імшы аб 11 гадзіне прыняло ўдзел каля трох соцен вернікаў

Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага, Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

(…)

Апр 10 2019

Дванаццаты турнір міністрантаў

5-6 красавіка ў нашым Санктуарыі адыўся ўжо традыцыйны, дванаццаты Турнір Міністрантаў. Сёлетняя сустрэча стала незвычайнай, дзякуючы таму, што сабрала амаль рэкордную колькасць удзельнікаў – амаль 120 хлопцаў з розных парафій прыехалі ў Жодзіна. Гэтым разам да спісу пастаянных удзельнікаў — Барысава, Друі, Маладзечна, Мінска, Смалявічаў, Оршы – далучылася каманда міністрантаў з Глыбокага.  (…)

Апр 10 2019

Набажэнства «Крыжовы шлях»

Апр 05 2019

Заява арцыбіскупа

Заява арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага
Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Праходячы за мяжой курс рэабілітацыі пасля складанай аперацыі па стабілізацыі пазванкоў металаканструкцыямі, я, тым не менш, сачу за падзеямі, якія адбываюцца на маёй Радзіме.

Сёння сродкі масавай інфармацыі напоўнены трывожнымі звесткамі пра знос крыжоў у мемарыяльным комплексе ва ўрочышчы Курапаты, які разам са шматлікімі іншымі падобнымі месцамі на нашай Бацькаўшчыне з’яўляецца яе Галгофай і адначасова помнікам гісторыі і культуры.

Праблема Курапатаў цягнецца ўжо даўно і мае глыбокія карані, але яе неабходна як мага хутчэй вырашыць. (…)

Мар 30 2019

Велікапосныя рэкалекцыі.

Слова Божае ў першы дзень велікапосных рэкалекцый ад кс. Яўгена Голуба OFMConv

Дзень другі

Дзень трэці