Апр 07 2020

Сапраўдныя героі — гэта не тыя, хто мае славу і грошы

а хто ахвяруе жыццём, каб служыць іншым, падкрэсліў Папа Францішак падчас Эўхарыстыі, якую цэлебраваў у Пальмовую нядзелю 5 красавіка ў Ватыкане.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Пантыфік распачаў сваю гамілію словамі: «Езус “выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі». «Бог нас збавіў, паслужыўшы нам. Звычайна мы думаем, што гэта мы служым Богу. Але на самой справе, гэта Ён бескарысліва паслужыў нам, бо першым палюбіў нас.

(…)

Апр 05 2020

Пальмовую нядзелю святкуюць жодзінскія католікі

(…)

Апр 03 2020

Удзел у Літургіі анлайн

Хвала Хрысту!

Час і абставіны, якія мы ўсе цяпер перажываем, натхнілі мяне да некалькіх пабожных (і, спадзяюся, карысных) думак. З усім вядомай прычыны многія каталіцкія сем’і прымаюць рашэнне часова абмежаваць сваю прысутнасць у святыні і засяродзіцца на супольнай і асабістай малітве дома. Дзякуй Богу, Беларускі (і не толькі) Касцёл дае такую магчымасць праз адпаведныя дыспенсы і шматлікія тэхнічныя дапамогі (Catholic.by, Радыё Марыя і іншыя). Варта памятаць, што ўдзел у Святой Імшы праз анлайн-трансляцыю не з’яўляецца альтэрнатыўнай формай ці рытуалам Літургіі Касцёла, але вымушанай мерай і дапамогай, якая ў дадзеных абставінах дазваляе нам падтрымліваць духоўнае жыццё і лучнасць з супольнасцю Касцёла. Сёння мы прымаем слушнае і разумнае рашэнне застацца дома, але ад усяго сэрца прагнем, калі скончыцца пандэмія (а гэта ж некалі станецца), зноў сустрэцца разам у Божым доме, у сваёй святыні.

Калі пераходзім на ўдзел у Эўхарыстыі праз анлайн-транляцыю, трэба таксама адпаведным чынам да гэтага падрыхтавацца. Таму хочацца даць некалькі практычных парадаў. (…)

Апр 02 2020

СВЯТОЙ ПАМЯЦІ ЯНА ПАЎЛА ІІ

(па матэрыялах часоаіса «Наша вера»)

ТЭСТАМЭНТ АД 6. ІІІ. 1979
(і пазнейшыя дадаткі)

Totus Tuus ego sum1 (Я ўвесь твой)

У Імя Найсвяцейшай Тройцы. Амэн.

«Не спіце, бо не ведаеце, у якую гадзіну Пан ваш прыйдзе» (пар. Мц 24, 42) – гэтыя словы нагадваюць мне пра апошні покліч, які прагучыць тады, калі Пан пажадае. Хачу за ім рушыць і хачу, каб усё, з чаго складаецца маё зямное жыццё, падрыхтавала мяне да гэтай хвіліны. Не ведаю, калі яна наступіць, але так, як і ўсё, таксама і гэтую хвіліну аддаю ў рукі Маці майго Настаўніка: totus Tuus. У гэтых самых матчыных руках пакідаю ўсё і ўсіх, з кім звязала мяне маё жыццё і маё пакліканне. У гэтых Руках пакідаю найперш Касцёл, а таксама мой народ і ўсё чалавецтва. Усім дзякую. Ва ўсіх прашу прабачэння. Прашу таксама аб малітве, каб Міласэрнасць Божая сталася большаю за мае слабасці і недахопы.

У часе рэкалекцый я яшчэ раз прачытаў тэстамэнт Святога Айца Паўла VI. Гэтае чытанне падштурхнула мяне напісаць дадзены тэстамэнт.

(…)

Апр 01 2020

Распараджэнне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

адносна цэлебрацыі Вялікага тыдня ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры.

Завяршаецца Вялікі пост — час ласкі і навяртання, які ў гэтым годзе пазначаны выклікам эпідэміі каранавірусу. Ад усяго сэрца дзякую за вашую адказнасць і разуменне гэтага часу вялікіх абмежаванняў. Дзякую святарам і кансэкраваным асобам за іх ахвярнае служэння вернікам.

Сёлета Пальмовую нядзелю і Пасхальны трыдуум мы будзем перажываць, беручы пад увагу Дэкрэты Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў ад 19 і 25 сакавіка 2020 г., а таксама Дэкрэт Кангрэгацыі Усходніх Касцёлаў ад 27 сакавіка 2020 г. (…)