Янв 06 2019

Тры каралі. Вадохрышча

Дек 28 2018

Традыцыйная «Батлейка» 2018

Відэа зрабіў Уладзімір Бойка

Дек 24 2018

Пастэрка.

Католікі ўсяго свету адзначаюць Божае нараджэнне. Святочная святая Імша адбылася і ў нашым санктуарыы. Відэа Генадзія Раманчука дапаможа вам прычыніцца да гэтай святочная атмасферы ў жодзінскай каталіцкай Святыні.

Цалкам прамую трансляцыю са святой Імшы можна ўбачыць у гэтым відэа:

===>Далей

Дек 21 2018

Рараты

Адвэнт, час посту і радаснага чакання, праз некалькi дзён завяршыцца святкаваннем Божага Нараджэння. Ў гэты перыяд ў Каталiцкiм Касцёле праходзяць асаблiвыя Святыя Iмшы — Рараты, прысвечаныя ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыi. Такiя набажэнствы адбываюцца i ў нашай парафii, традыцыйна ранiцай а 6 гадзіне, а таксама i увечары, каб як мага больш дзяцей змаглi прыйсцi i ўдзельнiчаць у гэтай Iмшы.
I Адвэнт, i Вялiкi пост нiколi не абыходзяцца без парафіяльных рэкалекцый. У гэтым годзе да нас завітаў а. Павел Падмышанiн з г. Барысава. Праз слуханне Божага Слова з яго вуснаў i удзел у Святой Iмшы рыхтуем нашыя сэрцы да годнага перажывання свята Божага Нараджэння!

===>Далей

Ноя 24 2018

І турнір, і адпачынак

9-10 лістпада ў нашай парафіі прайшоў Турнір Міністрантаў. За 11 праведзеных сустрэч ён значна трансфармаваўся, але, хіба што, найбольш відавочным гэта стала гэтай восенню – цяпер гэта цяжка назваць спаборніцтвам. Сяброўская сустрэча? Рэкалекцыі для хлопцаў са спартыўным ухілам? Пакуль што гэтае пытанне толькі пачынае паўставаць, а адказ будзе бачны па пладах. Але што мы можам сказаць цяпер і дакладна – галоўны прыз сустрэчы далёка не кубак агульнага заліку.

===>Далей