Лістапад 2021 archive

Ліст 30 2021

Турнір міністрантаў

26-27 лістапада нашыя міністранты ўзялі ўдзел у XV марыянскім турніры міністрантаў. Сярод шматлікіх спраборніцтваў нашыя хлопцы асабліва добра паказалі сябе ў турніры ведаў, заняўшы першае месца. У агульным заліку нашыя парафіяне атрымалі бронзавы кубак, нажаль ім зусім трошкі не хапіла да першага месца.

Кс. Ян Чупрынскі

Больш фотаздымкаў ==>

Ліст 27 2021

Кожную нядзелю ў 8.15 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё

28 лістапада, у Першую нядзелю Адвэнту, у прамым эфіры на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё адбудзецца трансляцыя святой Імшы, цэлебрацыю якой у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Пачатак у 8.15.

Трансляцыі нядзельнай святой Імшы на Беларускім радыё аднаўляюцца па шматлікіх просьбах вернікаў і пры садзеянні Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандра Румака.

Ліст 14 2021

21 снежня – Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

Нягледзячы на тое, што паняцце Божага Валадарства вядома хрысціянам ад самага пачатку існавання Касцёла, урачыстасць Хрыста Валадара была ўстаноўлена менш ста гадоў таму. 11 снежня 1925 года папа Пій ХІ устанавіў яе энцыклікай Quas Primas, якую выдаў на заканчэнне абвешчанага ім Юбілейнага Года. (…)