Фота Я. Лабкоўскага
жнівень 2021 archive
жнів 29 2021
Прыміцыйная св.Імша ксяндза Яна Чупрынскага
жнів 25 2021
Віншуем!
Паважанаму ксяндзу Міхаілу Цвячкоўскаму, пробашчу жодзінскай парафіі, кусташу Санктуарыя Маці Божай Фацімскай з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, бясконцых сіл і штодзённай радасці. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі, Езус няхай валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы Заступнік заўсёды знаходзіцца побач. Мы вельмі ўдзячны Богу за тое, што ў нас служыць святар, які вучыць быць сапраўднымі хрысціянамі, шчыры ў малітве і працы, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу. Дзякуем Вам за павучальныя казанні, дабрыню, зычлівую ўсмешку, цярплівасць, сціпласць, клопат пра людзей.
З павагай і малітвай вернікі з жодзінскай парафіі.
жнів 15 2021
Летнік удаўся
Дзякуем пробашчу парафіі а. Міхаілу, а таксама тым, хто яму дапамагаў, за цудоўна арганізаваны адпачынак для дзяцей. (…)