Январь 2021 archive
Янв 20 2021
Нота на нядзелю Божага слова
24 студзеня, у Трэцюю звычайную нядзелю, у паўсюдным Касцёле ў другі раз будзе адзначацца нядзеля Божага слова, з асаблівасцямі якой знаёміць адмысловая Нота Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.
Мэта гэтай Ноты — абудзіць у святле нядзелі Божага слова разуменне важнасці Святога Пісання ў нашым жыцці як вернікаў, з моманту яго гучання ў літургіі, якая вядзе нас да жывога і пастаяннага дыялогу з Богам.
Прапануем пераклад ноты на беларускую мову, здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ.
Янв 10 2021
Свята Хросту Пана
У нядзелю пасля ўрачыстасці Аб’яўлення Пана Касцёл адзначае свята Хросту Пана, якім па традыцыі завяршаецца перыяд Божага Нараджэння. Апісанне Хросту Езуса ў Ярдане існуе ва ўсіх трох сінаптычных Евангеллях, а асаблівую ўвагу звяртае на гэтую падзею св. евангеліст Мацвей.
У Евангеллі паводле Мацвея апавядаецца, што Езус прыйшоў з Галілеі над Ярданам да св. Яна, каб прыняць хрост ад яго. Але Ян спыніў Яго, прамовіўшы: «Гэта мне трэба хрысціцца ад Цябе». Аднак Езус хацеў выканаць усё тое, што было справядліва. Калі Езус выйшаў з вады, нябёсы адкрыліся і Дух Святы ў абліччы голуба сышоў на Яго, а голас з неба прамовіў: «Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я» (пар. Лк 3, 21–22).
З гэтага ўрачыстага акту, ва ўзросце 30 год, Езус Хрыстус распачаў сваю місію навучання. Місію Хрыста пацвердзіў з неба сам Пан Бог, даўшы Яму сведчанне, што Езус — Сын Божы і мае права прамаўляць ад імені Пана.
Падзея Хросту Езуса стала таксама першым у гісторыі выпадкам аб’яўлення ўсёй Святой Тройцы у бачных постацях (трынітарная эпіфанія), калі Бог Айцец прамаўляе, Сын Божы існуе ў чалавечай постаці, а Дух Святы з’яўляецца ў абліччы голуба. (…)
- 1
- 2