19.12.2020 archive

Дек 19 2020

Раратняя св.Імша з дзецьмі

Адна з прыгожых традыцый Адвэнту (ад лацінскага слова «adventus», што азначае «прыйсце») — раратняя святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. 18 снежня ў парафіі Маці Божай Фацімская такая імша адбылася для дзяцей.

Падчас імшы ў гонар Дзевы Марыі запальваецца свечка, якая з’яўляецца галоўным сімвалам гэтай імшы і закліканая асвятляць шлях. Такая свечка з’яўляецца сімвалам Марыі — ранішняй зоркі, з якой вернікі ідуць да Хрыста.

«Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту, звычайна на пачатку раратняй Імшы: чым для высахлай зямлі з’яўляецца раса, тым Хрыстус для тых, хто Яго чакае». (…)