03.04.2020 archive

Апр 03 2020

Удзел у Літургіі анлайн

Хвала Хрысту!

Час і абставіны, якія мы ўсе цяпер перажываем, натхнілі мяне да некалькіх пабожных (і, спадзяюся, карысных) думак. З усім вядомай прычыны многія каталіцкія сем’і прымаюць рашэнне часова абмежаваць сваю прысутнасць у святыні і засяродзіцца на супольнай і асабістай малітве дома. Дзякуй Богу, Беларускі (і не толькі) Касцёл дае такую магчымасць праз адпаведныя дыспенсы і шматлікія тэхнічныя дапамогі (Catholic.by, Радыё Марыя і іншыя). Варта памятаць, што ўдзел у Святой Імшы праз анлайн-трансляцыю не з’яўляецца альтэрнатыўнай формай ці рытуалам Літургіі Касцёла, але вымушанай мерай і дапамогай, якая ў дадзеных абставінах дазваляе нам падтрымліваць духоўнае жыццё і лучнасць з супольнасцю Касцёла. Сёння мы прымаем слушнае і разумнае рашэнне застацца дома, але ад усяго сэрца прагнем, калі скончыцца пандэмія (а гэта ж некалі станецца), зноў сустрэцца разам у Божым доме, у сваёй святыні.

Калі пераходзім на ўдзел у Эўхарыстыі праз анлайн-транляцыю, трэба таксама адпаведным чынам да гэтага падрыхтавацца. Таму хочацца даць некалькі практычных парадаў. (…)