15.03.2020 archive

Мар 15 2020

Ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў

Мар 15 2020

Распараджэнне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, заклікае нас да адказнага стаўлення да гэтай праблемы.

Як веруючыя людзі, мы перадусім павінны звяртацца да Бога, без якога нічога не зможам зрабіць (пар. Ян 15, 5) і вера ў Якога аздараўляе (пар. Лк 17, 19). Таму заклікаю ўсіх вернікаў да малітвы ў інтэнцыі прадухілення пандэміі каранавірусу. Выкарыстаем дадзены нам Божым Провідам час, асабліва Вялікі пост, каб праз малітву, устрыманне, дабрачыннасць, споведзь, удзел у Эўхарыстыі, набажэнствах Крыжовага шляху і Песняў жальбы, Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці, прапанаваную Папам Францішкам малітву «24 гадзіны для Пана», якая пройдзе 20–21 сакавіка, літаніі, Суплікацыю і іншыя пабожныя практыкі міласэрны Бог захаваў нас ад гэтай бяды.

Акрамя таго, пасля кансультацыі з біскупамі каталіцкіх дыяцэзій на Беларусі, загадваю наступнае. (…)