сакавік 2020 archive

25 сакавіка Касцёл прысвеціць Беларусь Беззаганнаму Сэрцу Марыі

РАСПАРАДЖЭННЕ СТАРШЫНІ КАНФЕРЭНЦЫІ КАТАЛІЦКІХ БІСКУПАЎ У БЕЛАРУСІ

Свет ахінула пандэмія каранавірусу, якая пагражае таксама і Беларусі.

Мы ўдзячныя супрацоўнікам службы аховы здароўя і іншых дзяржаўных і грамадскіх структур, якія ахвярна клапоцяцца аб прадухіленні гэтай заразнай хваробы. Адначасова з гэтым вернікі розных веравызнанняў і рэлігій моляцца ў гэтай інтэнцыі, сведчаннем чаго стала супольная малітва католікаў, праваслаўных, лютэранаў, баптыстаў, юдэяў і мусульманаў, якая адбылася 21 сакавіка ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).

Папа Францішак заклікаў усіх хрысціянаў ва ўрачыстасць Звеставання Пана 25 сакавіка 2020 г. у 12.00 разам прамовіць малітву «Ойча наш» у інтэнцыі выбаўлення свету ад заразнай хваробы каранавірусу. Заклік Папы з’яўляецца заахвочваннем да малітоўнай салідарнасці. Таксама і мы, вернікі Беларусі, уключаемся ў гэтую ініцыятыву Пантыфіка.

У сувязі з вышэйсказаным, пасля кансультацыі з беларускімі біскупамі загадваю наступнае:

25 сакавіка ва ўсіх катэдрах, санктуарыях Маці Божай, а таксама, паводле разважлівага меркавання пробашчаў, у іншых касцёлах у 11.30 арганізаваць адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Напрыканцы адарацыі прачытаць Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
У 12.00 памаліцца «Ойча наш».
Удзяліць благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам прысутным вернікам і ўсёй Беларусі, благаслаўляючы на чатыры бакі свету.
З малітвай і благаслаўленнем,

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мінск, 23 сакавіка 2020 г.

 

Кс. Аляксандр Жарнасек з рэкалекцыямі ў Жодзіна. Дзень трэці.

Кс. Аляксандр Жарнасек з рэкалекцыямі ў Жодзіна. Дзень другі.

Набажэнства Крыжовага Шляху

Падрыхтаваў Генадзій Раманчук

Кс. Аляксандр Жарнасек з рэкалекцыямі ў Жодзіна. Дзень першы.

Ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў

Распараджэнне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, заклікае нас да адказнага стаўлення да гэтай праблемы.

Як веруючыя людзі, мы перадусім павінны звяртацца да Бога, без якога нічога не зможам зрабіць (пар. Ян 15, 5) і вера ў Якога аздараўляе (пар. Лк 17, 19). Таму заклікаю ўсіх вернікаў да малітвы ў інтэнцыі прадухілення пандэміі каранавірусу. Выкарыстаем дадзены нам Божым Провідам час, асабліва Вялікі пост, каб праз малітву, устрыманне, дабрачыннасць, споведзь, удзел у Эўхарыстыі, набажэнствах Крыжовага шляху і Песняў жальбы, Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці, прапанаваную Папам Францішкам малітву «24 гадзіны для Пана», якая пройдзе 20–21 сакавіка, літаніі, Суплікацыю і іншыя пабожныя практыкі міласэрны Бог захаваў нас ад гэтай бяды.

Акрамя таго, пасля кансультацыі з біскупамі каталіцкіх дыяцэзій на Беларусі, загадваю наступнае. Continue reading