Божае Нараджэнне датычыцца ўсіх людзей. Незалежна ад веры і вызнання, радасць, што ў свет прыйшоў Збаўца, – для ўсіх. Нават калі чалавек пра яго не ведае, не адзначае яго і пакуль не адчувае, Свята прыходзіць і да яго. А для таго, каб як мага больш людзей адчувалі і ведалі веліч гэтага свята, у нашай парафіі шмат гадоў існуе традыцыя віншаваць гараджан, работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў праз іх кіраўніцтва.
Звяртаючыся да кожнага з кіраўнікоў, кусташ нашага Санктуарыя а. Міхаіл жадае кожнаму: веры, супакою, мудрасці, а яшчэ адказнасці ў сваёй справе, клопату пра людзей і сумлення ў выкананні любых задач – бытавых, сямейных і працоўных.