Декабрь 2019 archive

Дек 08 2019

Рэкалецыі. Апошні дзень.

Вялікі дзякуй Вам, а. Андрэй за цікавыя, змястоўныя рэкалекцыі.

Дек 07 2019

Рэкалекцыі з а. Андрэем. Дзень другі.

Дек 06 2019

Ксёндз Андрэй Рылка ў Жодзіна. Сардэчна вітаем!

Раратняя святая Імша 06.12.2019. Першы дзень рекалекцыйны.

(…)

Дек 01 2019

Пасланне арцыбіскупа

ПРЫЙДЗІ, ПАНЕ ЕЗУ, І ПЕРАМЯНІ НАШЫЯ СЭРЦЫ

Пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Адвэнт 2019 года

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

1. З Божай ласкі Адвэнтам мы распачынаем чарговы літургічны год. Слова «Адвэнт» мае лацінскае паходжанне і азначае «прыйсце». Для нас, веруючых католікаў, Адвэнт — гэта час чакання прыйсця Збаўцы. У першую нядзелю гэтага перыяду Касцёл распачынае чатырохтыднёвую падрыхтоўку да святаў Божага Нараджэння. Колер літургічных адзенняў у Адвэнце фіялетавы, які нагадвае пра асаблівае вымярэнне гэтага часу, а менавіта навяртанне, што вельмі добра падкрэслівае літургія слова Першай нядзелі Адвэнту. Сённяшнія імшальныя чытанні акцэнтуюць неабходнасць абудзіцца, чуваць і быць гатовым да прыйсця Збаўцы (гл. Рым 13, 11–14; Мц, 37–44).

(…)