Верасень 2019 archive
Верас 28 2019
29 верасня — свята св. Міхала Арханёла
У гэты дзень католікі Жодзіна віншуюць паважанага ксяндза пробашча нашай парафіі, кусташа санктуарыя Маці Божай Фацімскай, айца Міхаіла Цвячкоўскага МІС. А.Міхаіл, перасылаем Вам сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем нязгаснага запалу ў веры, сіл і нястомнасці ў душпастырскай паслузе. Жадаем усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў. Няхай святы заступнік Міхаіл Арханёл і Маці Божая атуляюць Вас сваёй апекай, а Святы Дух вядзе на святарскім шляху. Дзякуем Вам за добрае сэрца, зычлівасць, малітвы і цярплівасць да нас.
Верас 20 2019
Непаўторныя дні Ліхеня
Гэта былі чатыры дні суцэльнага супакою ў душы і глыбокага паяднання з Богам… Праз людзей, якія былі побач, праз навакольную прыгажосць, праз духоўнае і нават фізічнае адчуванне блізкасці Найсвяцейшай Панны Марыі… Чатыры дні, што жодзінскія парафіяне правялі ў Ліхені – санктуарыі, які пабудавалі айцы-марыяне ў месцы аб’яўлення Панны Марыі.