Август 2019 archive

Авг 05 2019

Не рыхтуй багаццяў на зямлі

Авг 01 2019

Крочым у Росіцу

З 31 ліпеня па 2 жніўня адбылася пешая пілігрымка з Друі ў Росіцу. Яе ўзначалілі а. Канстанцін Гушча MIC і дк. Ілля Саўчанка MIC. У гэтым годзе ажно 109 чалавек вырашыла прайсці гэты шлях даўжынёй у 80 кіламетраў.

Тры дні пілігрымы прысвяцілі малітве, спевам, новым знаёмствам і цікавым гутаркам. Хоць часам з-за доўгага шляху фізічныя сілы бываюць амаль на зыходзе, духоўныя сілы ў пілігрымцы толькі аднаўляюцца. «Маліцеся за нас усіх, бласлаўлёныя пакутнікі з Росіцы! Ратуйце нас, будзьце з намі ў агні, у якім сёння мы гарым», — спяваюць пілігрымы пасля малітвы. Таксама і вясёлыя спевы падбадзёрваюць і выклікаюць усмешкі:»Меня любит Бог, ну а это — ваще!» У пілігрымцы з Друі, як заўжды, вельмі шмат моладзі, дарэчы, самаму малодшаму пілігрыму споўнілася толькі 7 гадоў. (…)