жнівень 2019 archive

Бацька супраць сына…

 

70 год манаскага служэння

Сёння, 15 жніўня 2019 года, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз Юзаф Пятушка МІС адзначыў 70 год шлюбаў законных. Парафія шчыра павіншавала яго з гэтым юбілеем. Ад Імя Папы Рымскага айца Юзафа павіншаваў Кардынал Кандрат Краеўскі. Пробашч парафіі а.Міхаіл Цвячкоўскі ўручыў віншавальныя лісты ад папы і генерала ордэна а. Марыянаў.

Continue reading

Каралева ўнебаўзятая

У дзень, калі Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, мы ўзносім пашану нашай Маці і Каралеве і ўзгадваем Яе святыя выявы, якія былі каранаваныя папскімі каронамі на тэрыторыі Беларусі.

Чаму карануюць абразы Маці Божай?

Continue reading

Урачыстасці ў Фаціме

Дзе скарб твой, там і сэрца тваё

Не рыхтуй багаццяў на зямлі

Крочым у Росіцу

З 31 ліпеня па 2 жніўня адбылася пешая пілігрымка з Друі ў Росіцу. Яе ўзначалілі а. Канстанцін Гушча MIC і дк. Ілля Саўчанка MIC. У гэтым годзе ажно 109 чалавек вырашыла прайсці гэты шлях даўжынёй у 80 кіламетраў.

Тры дні пілігрымы прысвяцілі малітве, спевам, новым знаёмствам і цікавым гутаркам. Хоць часам з-за доўгага шляху фізічныя сілы бываюць амаль на зыходзе, духоўныя сілы ў пілігрымцы толькі аднаўляюцца. “Маліцеся за нас усіх, бласлаўлёныя пакутнікі з Росіцы! Ратуйце нас, будзьце з намі ў агні, у якім сёння мы гарым”, – спяваюць пілігрымы пасля малітвы. Таксама і вясёлыя спевы падбадзёрваюць і выклікаюць усмешкі:”Меня любит Бог, ну а это – ваще!” У пілігрымцы з Друі, як заўжды, вельмі шмат моладзі, дарэчы, самаму малодшаму пілігрыму споўнілася толькі 7 гадоў. Continue reading