ООО «Телевизионный Жодинский канал»
Апрель 2019 archive
Апр 14 2019
Пальмовая нядзеля у санктуарыі
Святочныя ўрачыстасці Пальмавай Нядзелі адбыліся ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.
Па традыцыі перад пачаткам святочнай службы вернікі праходзяць урачыстым шэсцем вакол храма, трымаючы ў руках галінкі пальмы бо вярбы. У святочнай імшы аб 11 гадзіне прыняло ўдзел каля трох соцен вернікаў
Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага, Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.
Апр 10 2019
Дванаццаты турнір міністрантаў
5-6 красавіка ў нашым Санктуарыі адыўся ўжо традыцыйны, дванаццаты Турнір Міністрантаў. Сёлетняя сустрэча стала незвычайнай, дзякуючы таму, што сабрала амаль рэкордную колькасць удзельнікаў – амаль 120 хлопцаў з розных парафій прыехалі ў Жодзіна. Гэтым разам да спісу пастаянных удзельнікаў — Барысава, Друі, Маладзечна, Мінска, Смалявічаў, Оршы – далучылася каманда міністрантаў з Глыбокага. (…)
- 1
- 2