Март 2019 archive

Мар 30 2019

Велікапосныя рэкалекцыі.

Слова Божае ў першы дзень велікапосных рэкалекцый ад кс. Яўгена Голуба OFMConv

Дзень другі

Дзень трэці

 

 

Мар 24 2019

Калі вы хочаце быць надзеяй

Ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

на III нядзелю Вялікага посту 2019г.

(нядзеля Карытас)

 “ Калі вы хочаце быць надзеяй будучыні, вы павінны пераняць светач з рук  вашых дзядуль і бабуль”.

(Папа Францішак Нядзеля 31.07.2016 Сустрэча з валанцёрамі ў Таўрон Арэне)

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!

Чалавек, які мае адкрытае сэрца для бліжняга, ужо тут на зямлі жыве рэчаіснасцю Божага Валадарства. Мы шмат можам зрабіць для яго, калі ў сваім жыцці будзем пакідаць больш месца для ідэй дабра і міласэрнасці. Гэты свет павінен стаць больш утульным і прыгажэйшым перадусім на ўзроўні міжлюдскіх адносін праз трывалы клопат пра людзей найбольш патрабуючых.

Гучыць вельмі прыгожа і пэўным значэнні ідэалізавана. Неаднойчы мы, нават як веруючыя людзі, пытаемся: чаму ў свеце так шмат бедаў, агрэсіі, эгаізму. Дзе ж ёсць Бог? Святое Пісанне, традыцыя, літургія няспынна нагадвае нам, аб тым, што Бог ёсць сярод нас: “І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку” (Мц 28,20). Больш таго, Ён прагне быць у нашых сэрцах і дзейнічаць праз нас. Таму пытанне “чаму столькі зла ў свеце?” перадусім да нас: на колькі мы адкрытыя на супрацоўніцтва з Ім, і ці шукаем так, як Хрыстус, волі нашага нябеснага Айца? А Яго воляй, нагадаем, ёсць збаўленне кожнага чалавека, і нават тых, найбяднейшых, пра якіх казаў Езус: “заўсёды ўбогіх вы маеце пры сабе…,(Мц 26:11). Разважаючы над словамі Хрыста і яго навучаннем, варта яшчэ раз прыглядзецца пакліканню да служэння Божаму Сыну ў бедным чалавеку. (…)