Ноябрь 2018 archive

Ноя 04 2018

Ведаць і выконваць

«28. Адзін кніжнік, чуючы іхнія спрэчкі і бачачы, што Езус хораша ім адказваў, падышоў і спытаўся ў Яго: якая першая з усіх запаведзяў?
29. Езус адказваў яму: першая з усіх запаведзяў: «Слухай, Ізраіль! Гасподзь Бог наш ёсць Гасподзь адзіны;
30. і палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменнем тваім, і ўсёю моцаю тваёю»: вось, першая запаведзь!
31. Другая, падобная да яе: «палюбі бліжняга твайго, як самога сябе»; іншай запаведзі, большай за гэтыя, няма.
32. Кніжнік сказаў Яму: Настаўнік! добра, праўду сказаў Ты, што адзін ёсць Бог і няма іншага, апрача Яго;
33. і любіць Яго ўсім сэрцам, і ўсім розумам, і ўсёю душою, і ўсёю моцаю, і любіць бліжняга, як самога сябе, ёсць больш за ўсе ўсеспаленні і ахвяры.
34. Езус, бачачы, што ён разумна адказваў, сказаў яму: недалёка ты ад Валадарства Божага. Пасля таго ніхто ўжо не адважваўся пытацца ў Яго.
(Паводле Марка 12:28-34) 

===>Далей