27.08.2018 archive

Авг 27 2018

Жнівеньская пілігрымка ў Росіцу

Ужо 18-ты раз выходзіла да Росіцы марыянская пілігрымка з Друі. Гэтая невялікая вёсачка, якая знаходзіцца амаль што на мяжы Беларусі з Латвіяй, уводзіць у атмасферу цішыні і сузірання. Утульны кляштар сясцер Эўхарыстак, маляўнічыя далягляды, шмат месцаў ужо пустуючых, але з багатай гісторыяй. Асабліва напаўзакінуты будынак марынскага кляштара, з якім цесна звязана жыццё саміх благаслаўлёных кс. Антонія Ляшчэвіча і кс. Юрыя Кашыры і ў якім па горкай іроніі лёсу ў 1942 годзе нямецкімі акупантамі рыхтавалася карная аперацыя на Росіцу. Гэтыя ўражанні сталі першымі ў маёй, таксама першай, пілігрымцы ў Росіцу. ===>Далей