03.06.2018 archive

Июн 03 2018

«Божае Цела»

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Таму што ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). Адметнае гэта Свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Працэсіі называюцца эўхарыстычнымі таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамэнт — Цела Хрыста. Слова “Эўхарыстыя” абазначае як саму Святую Імшу, так і Цела і Кроў Хрыста. Узята яно з грэцкай мовы і абазначае падзяку. Як вядома, удзел у Святой Імшы, падчас якой хлеб і віно пераўтвараюцца ў Цела і Кроў Езуса, — найлепшая магчымасць падзякаваць Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго. Свята Божага Цела мае сваёй мэтай падкрэсліць любоў і пашану вернікаў да Эўхарыстыі.   Фотарэпартаж Я. Лабкоўскага