Июнь 2018 archive

Июн 17 2018

Цуд святарскага пасвячэння

Часта ў штодзённай мітусні мы не даем сабе справаздачы з таго, што ў нашым жыцці бываюць сапраўдныя цуды. Злуемся з-за дажджу, але не заўважаем, што ў гэты самы мокры і халодны дзень аўтобус прыйшоў на некалькі хвілін раней, да таго ж яшчэ і пусты! Расчароўваемся, што спазняемся на сустрэчу, але потым, калі даведваемся аб тым, што яна пачнецца праз пяць хвілін пасля нашага прыхода, не думаем пра свой «поспех». Хоць і ўсё гэта цуды штодзённыя і маленькія, але ж не заўважаем мы і Цуда Найвялікшага, Найбольшага, які толькі можа быць — цуда Эўхарыстыі. ===>Далей

Июн 12 2018

Будслаў 2018

Штогод 2 ліпеня адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У апошнія гады культ Маці Божай Будслаўскай шырока распаўсюдзіўся па ўсёй нашай краіне, і вернікі нездарма называюць Яе Апякункаю Беларусі.

Цэнтр святкавання – невялікая вёска на поўначы Мінскай вобласці, назва якой — Будслаў — вядомая сёння ва ўсёй Беларусі і нават далёка за яе межамі. Там, сярод лясоў і балотаў, знаходзіцца нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Велічны будслаўскі касцёл, адна з самых прыгожых і вялікіх святыняў на нашай зямлі, быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі і з’яўляецца малою базылікай. Кожны год у Будслаў ідуць і едуць тысячы пілігрымаў, каб ушанаваць Найсвяцейшую Панну Марыю, папрасіць праз Яе заступніцтва асаблівых ласкаў Божых і прыняць удзел ва ўрачыстым будслаўскім фэсце, які становіцца сапраўдным святам веры адроджанага беларускага Касцёла — старажытнага і адначасова маладога. З матэрыялаў Catholic.by

Июн 03 2018

«Божае Цела»

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Таму што ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). Адметнае гэта Свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Працэсіі называюцца эўхарыстычнымі таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамэнт — Цела Хрыста. Слова “Эўхарыстыя” абазначае як саму Святую Імшу, так і Цела і Кроў Хрыста. Узята яно з грэцкай мовы і абазначае падзяку. Як вядома, удзел у Святой Імшы, падчас якой хлеб і віно пераўтвараюцца ў Цела і Кроў Езуса, — найлепшая магчымасць падзякаваць Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго. Свята Божага Цела мае сваёй мэтай падкрэсліць любоў і пашану вернікаў да Эўхарыстыі.   Фотарэпартаж Я. Лабкоўскага