Гэтая ранішняя Імша напоўніла касцёл галасамі дзяцей. Для іх святкаванне Вялікадня распачалося толькі сёння. Таямніца збаўлення і уваскрасення Хрыста прадстае па-рознаму для кожнага чалавека, асабліва для маленькага. Але атмасферу ўрачыстай радасці і велічнасці падзеі адчувае кожны. Дзеці ўважліва і з цікаўнасцю слухалі казанне святара і разам знаходзілі адказы на розныя пытанні.