02.02.2018 archive

Фев 02 2018

Свята Ахвяравання Пана і дзень кансэкраванага жыцця

«Вось наш Пан прыйдзе ў сіле і асветліць вочы сваіх слугаў. Аллелюя!»

«Дарагія браты і сёстры,- звярнуўся да прысутных а. Канстанцін ва ўступным слове, сорак дзён таму мы з радасцю святкавалі нараджэнне Хрыста Пана. Сёння мы ўспамінаем дзень, калі Панна Марыя і святы Юзаф прынеслі дзіцятка Езуса ў святыню, каб там скласці належную ахвяру. Такім чынам Пан Езус не толькі выканаў прадпісанне Закона Старога Запавету, але сустрэўся са сваім народам, які яго з вераю чакаў. Сімяон і Ганна прышлі ў святыню, натхнёныя Святым Духам. Ён асвяціў іх, каб у маленькім дзіцяці змаглі пазнаць Хрыста і з радасцю вызнаваць веру ў яго.

Чытаць далей…